Атмараві выпусціў “Прозу”

Беларускі аўтар-выканаўца Атмараві выпусціў новы альбом "Проза". У яго ўвайшлі 12 трэкаў, а ўсім працэсам запісу займаўся сам музыка. Дыск могуць бясплатна спампаваць карыстальнікі, якія ўдзельнічалі ў яго фінансаванні. Астатнім даступнае онлайн-праслухоўванне, паведамляе сайт Experty.by. Праца над альбомам вялася каля чатырох гадоў, каля года з якіх пайшло непасрэдна на запіс.

Па словах аўтара, ідэя альбома — “проза жыцця ў мастацтве замест паэтычных мараў дзеля адцягнення ад надзённых праблем”.

Неўзабаве альбом з'явіцца на дысках і на iTunes.

Фота: 222.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі