Atlantic Records байкатуе iTunes
Усё больш музыкаў незадаволеныя сістэмай продажу музыкі ў iTunes Store. Справа ў тым, што з-за росту продажаў асобных трэкаў скарачаюцца
продажы альбомаў цалкам.
Першым, хто адкрыта выступіў супраць iTunes, стаў Kid Rock. Амерыканскі рокер заявіў, што iTunes вяртае старую сістэму, у якой толькі распаўсюджвальнікі і гуказапісвальныя лэйблы атрымліваюць прыбытак. А для яго важней не прыбыткі, а тое, каб слухачы ацанілі новую кружэлку цалкам.
Паводле паведамлення Compulenta.ru, Kid Rock вырашыў байкатаваць iTunes і не стаў распаўсюджваць свой новы альбом праз папулярную анлайн-краму. У выніку, яго дыск «Rock 'n' Roll Jesus» з чэрвеня гэтага году разыйшоўся накладам у 1,7 мільёна асобнікаў.
Таксама гуказапісвальны лэйбл Atlantic Records вырашыў распаўсюджваць альбом спявачкі Эстэль без удзелу iTunes — на Amazon гэты альбом можна набыць выключна цалкам.
Адзначым таксама, што гурт AC/DC, які ніколі не карыстаўся паслугамі iTunes, летась прадаў 2,7 мільёна сваіх дыскаў.
Фота: pclab.pl