Арыштаваны начальнік аўтамабільнага ўпраўлення Мінабароны

Крымінальную справу распачала Беларуская ваенная пракуратура ў адносінах начальніка аўтамабільнага ўпраўлення Міністэрства абароны. Яму інкрымінуецца неаднаразовае атрыманне хабару.
Як паведамляе "Ежедневник", былому буйному чыноўніку мінабароны пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле папярэдніх звестак, палкоўнік на працягу 2003-2005 гадоў неаднаразова атрымліваў хабар за станоўчае вырашэнне пытанняў аб продажу вайсковай тэхнікі і маёмасці. Агулам ён атрымаў 22,4 тыс. долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі