Аршанскі БРСМ будзе гуляць у радзільнях з маладымі маці ў дартс

На працягу года будзе доўжыцца акцыя аршанскіх БРСМаўцаў у мясцовай радзільні. Раз на месяц яны збіраюцца прыходзіць да парадзіх і гуляць з імі ў разнастайныя гульні.
Што за гульні – кожным разам будзе сюрпрыз. Ці то будаванне домікаў з Лега, ці то інтэлектуальны конкурс, ці то закручванне лялькі ў пялюшкі.

Маці-пераможцы атрымаюць падарункі і медалі ад БРСМ, а дзеткі, якія нарадзіліся самымі маленькімі і самымі вялікімі – таксама. Чарговы этап “марафону” адбудзецца 24 лютага.

Парадзіхам прапануюць пагуляць у дартс. БРСМаўцы лічаць, што гэта дапаможа ім умацаваць мышцы рук для таго, каб гушкаць немаўлятак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі