«Ария» выступіць у арыгінальным складзе

Легенда расійскага хэві-металу гурт «Ария» ўз'яднаецца ў арыгінальным складзе дзеля адзінага канцэрту. Выступ адбудзецца 3 красавіка ў маскоўскіх «Лужніках», а прымеркаваны ён будзе да юбілею альбома «Герой Асфальта», які быў выдадзены ў 1987 годзе і ўжо стаў класікай савецкага року.

У канцэрце будуць удзельнічаць усе музыкі, якія прымалі ўдзел у запісе «Героя Асфальта».

Маштабным «уз'яднальным» канцэртам у Маскве музыкі «Арии» планавалі паставіць кропку ў сваім туры, які стартаваў яшчэ ў кастрычніку 2007-га. Аднак глядацкі ажыятаж вакол гэтай паездкі апынуўся такім высокім, што гурт быў вымушаны працягнуць гастролі да канца траўня.

Фота: osieron-files.nnm.ru