«Ария» рыхтуе новы альбом

Гурт «Ария» рыхтуе новы альбом, назва якому яшчэ не прыдумана.  На кружэлцы будзе дзесяць новых кампазіцый. Як распавялі карэспандэнту InterMedia ў прэс-службе калектыву, «Ария» не будзе выконваць песні з будучага альбома да яго выхаду. Можа быць, удзельнікі дададуць сінгл «Поле битв», які ўжо гучаў на канцэртах, але яны неяк не вельмі гэтага жадаюць, ва ўсякім разе ў тым выглядзе, у якім ён цяпер існуе. Усе песні будуць у традыцыйным, «арыйскім» стылі. 25 гадоў гралі ў адным стылі і змяняць яго ўжо позна, ды і гэта зусім не патрэбна».

Зараз «арыйцы» пішуць пласцінку на сваёй студыі, але дзе яе будуць выдаваць, пакуль яшчэ не вырашана.

Фота: kinomuz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі