«Ария» піша песні без тэкстаў

Гурт «Ария», які не выдаваў плытак з 2006 году, калі выйшаў альбом «Армагедон», запіша новы дыск не раней за наступны год.  Як распавёў карэспандэнту InterMedia басіст Віталь Дубінін, удзельнікі калектыву ўжо прыступілі да складання новага матэрыялу, але нічога пакуль не запісвалася, і ніводнай гатовай песні яшчэ няма.

Музыку пішуць усе ўдзельнікі «Арии», а да працы над тэкстамі плануецца прыцягваць розных паэтаў, бо пастаянны тэкставік гурта Маргарыта Пушкіна занадта занята складаннем вершаў яшчэ і для гурта «Кипелов».

Варта заўважыць, што ў наступным годзе «Ария» будзе адзначаць сваё 25-годдзе. Музыкі плануюць зладзіць грандыёзнае святкаванне: напрыклад, у шэрагу юбілейных канцэртаў возьме ўдзел экс-вакаліст гурта Валеры Кіпелаў і музыкі, якія працавалі ў калектыве ў розныя гады.

Фота: kinomuz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі