Arctic Monkeys прэзентуюць новы альбом у інтэрнэце

Брытанскія індзі-рокеры Arctic Monkeys рыхтуюць інтэрнэт-прэзентацыю свайго новага альбома “Humburg”.  30 ліпеня музыкі прадставяць публіцы новыя песні падчас камернага выступу, які будзе транслявацца онлайн на сайце калектыву. Трансляцыя пачнецца а 21-ай гадзіне па Грынвічу (у Беларусі гэта будзе 23.00).

Нагадаем, што сам альбом будзе выдадзены 24 жніўня. “Humburg” стане трэцім паўнавартасным рэлізам у студыйнай дыскаграфіі гурта пасля “Whatever People Say I Am, That's What I'm Not” (2006) і “Favourite Worst Nightmare” (2007), якія да таго ж былі адзначаныя ўзнагародамі Mercury Music Prize і Brit Awards адпаведна.

Прадзюсаваннем новай пласцінкі Arctic Monkeys займаліся лідэр Queens Of The Stone Age Джош Ом і ўдзельнік брытанскага электроннага гурта Simian Mobile Disco Джэймс Форд.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі