Arctic Monkeys перамаглі Radiohead
Пакуль калектыў Arctic Monkeys чакаў «прысуду» журы Brit Awards, ён атрымаў нечаканую маральную падтрымку з іншага боку. Альбом музыкаў «Favourive Worst Nightmare» стаў лепшым у катэгорыі
«Поп-музыка» на цырымоніі South Bank Awards, якая адбылася 29 студзеня
ў Лондане.
Варта адзначыць, што ў ліку намінантаў на гэтую прэмію былі самі Radiohead з іх альбомам «In Rainbows».
Прэмія South Bank Awards уручаецца ў рамках брытанскага тэлевізійнага шоў South Bank Show, прысвечанага сучаснай культуры. Узнагароды прысуджаюцца больш чым па дзесяці намінацыях.
Так, у катэгорыі «Класічная музыка» ўзнагароду сёлета атрымаў дыск «Traced Overhead: The Musical World» Томаса Эдса, а «Лепшай операй» названая пастаноўка «The Turn of The Screw» Бэнджаміна Брытэна.
Званне «Лепшага фільма» атрымала намінаваная на BAFTA стужка «Atonement», «Лепшым тэатральным шоў» стаў спектакль «Saint Joan», а аўтар кніг пра Гары Потера Джоан Роўлінг атрымала прэмію «За выбітныя дасягненні».
Што датычыцца Brit Awards, то сёлета цырымонія адбудзецца 20 лютага ў Лондане.
Нагадаю, што Arctic Monkeys прэтэндуюць на званне «Лепшага брытанскага гурта», «Лепшага канцэртнага калектыву» і аўтараў «Лепшага альбома года».
Фота: www.linternaute.com