Arcade Fire знялі 22-хвілінны кліп з удзелам Бона

Канадскія арт-рокеры Arcade Fire выпусцілі незвычайны кліп у падтрымку будучага альбома "Reflektor". 22-хвілінны "Here Comes The Night Time" больш нагадвае міні-фільм і ўяўляе сабой фрагмент канцэрта гурта ў Манрэалі на пачатку верасня.


Эпізадычныя ролі ў фільме сыгралі Бона, Бэн Стылер, Джэймс Франка, Майкл Сэра і іншыя вядомыя ў свеце шоў-бізу асобы. Аўтарам кліпу выступіў Раман Копала. Апроч непасрэдна тытульнага трэку, кліп уключае ў сябе яшчэ дзве дадатковыя новыя песні.


Рэліз "Reflektor" запланаваны на 29 кастрычніка. Яго прадзюсарам стаў Джэймс Мэрфі з LCD Soundsystem. Папярэдняя пласцінка гурта "The Suburbs" была высока ацэненая крытыкамі і атрымала шэраг узнагарод, у тым ліку, "Грэмі" як "Лепшы альбом года".

Фота: jpsblog.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі