Апублікаваная праграма асноўнага конкурсу Берлінале-2009

Апублікаваная праграма асноўнага конкурсу 59-га Берлінскага Міжнароднага кінафэсту, які адбудзецца ў нямецкай сталіцы з 5 па 15 лютага. У асноўным конкурсе будуць удзельнічаць 26 фільмаў, частка з якіх стала вядомая ў снежні 2008 года. У дадатак да раней названых адзінаццаці карцін зараз абвешчаныя яшчэ 14 фільмаў, паведамляе агенцтва Reuters.

У прыватнасці, у конкурснай праграме будуць удзельнічаць карціны Франсуа Азона "Рыкі", Анджэя Вайды "Салодкі парыў", Стывена Фрыярса "Чэры". Таксама ў рамках асноўнага конкурсу адбудзецца сусветная прэм'ера фільма Бертрана Таверн'і "У электрычным тумане", галоўную ролю ў якім выканаў Томі Лі Джонс.

"Дзякуючы цалкам розным мастацкім стылям конкурсная праграма "Берлінале-2009" паказвае змены ўмоў існавання ў нашым глабалізаваным свеце. Мы таксама радыя зноў прадставіць шмат сусветных прэм'ер сёлета", - так пракаментаваў склад конкурсу дырэктар фэсту Дытэр Кослік.

Характэрна, што ў праграму 59-га Берлінскага кінафэсту ўключаны і кароткаметражны мастацкі фільм "Усмешка Буды" бурацкага рэжысёра Баіра Дышэнава. Фільм прадстаўлены ў секцыі "Пакаленне", паведамляе ІТАР-ТАСС.

Нагадаем, адкрые 59-ты Берлінскі кінафэст трылер Тома Тыквера "The International". Старшыняваць у журы будзе брытанская акторка Тыльда Суінтан.

Фота: www.news.khn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі