Апублікавана свежае інтэрв’ю з Джонам Ленанам

Амерыканскі часопіс Vanity Fair апублікавала на сваім сайце інтэрв'ю, нібы ўзятае ў Джона Ленана ў жніўні 2010 года, піша lenta.ru. Аўтары тэксту ўявілі, што Ленан не загінуў у 1980 годзе пасля нападзення Марка Чэпмэна.

Паводле фантазій рэдактараў часопіса, Ленан выжыў, аднак яму спатрэбіліся чатыры аперацыі і працяглы перыяд рэабілітацыі. У 1983 годзе Джон развёўся з Ёка Она. А ў 1987 The Beatles уз'ядналіся і выпусцілі новую пласцінку, якая атрымала назву "Everest". Вядома, што менавіта так мог называцца  альбом 1969 году "Abbey Road".

Паводле інтэрв'ю, у наш час Ленан пражывае ў маёнтку, размешчаным у 160 кіламетрах ад Нью-Ёрка. Упершыню за 27 гадоў ён рыхтуецца выступіць разам з Ёка Она і яе праектам Plastic Ono Band. На канцэрце чакаюцца сюрпрызы, уключаючы "які-небудзь цікавы кавер на Oasis". 

Публікацыя матэрыялу ў Vanity Fair была прымеркаваная да дня нараджэння Джона Ленана. 9 кастрычніка музыку споўнілася б 70 гадоў.

Фота: stihi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі