Apple Tea адзначылі свой юбілей

У суботу ў клубе “Градский Паб” любімыя прыхільнікамі джаза Apple Tea адзначылі свой пятнаццацігадовы юбілей








Падчас канцэрту Apple Tea паказалі як свае ўласные п’есы, так і усім добра вядомыя джазавыя гіты тыпу “Hit the road, Jack” ці ўрывак з м’юзіклу “New York, New York!”. Пакуль артысты дэлікатна прэзентавалі сваю музыку, мы абыйшлі колькі слухачоў, каб даць ім магчымасць павіншаваць с днём нараджэння сваіх улюбёных джазмэнаў.  Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў і перадае словы аўдыторыі музыкам Apple Tea.

“Хацелася б пажадаць хлопцам творчых посьпехаў, як мага больш вялікіх канцэртаў, уясго найлепшага і няхай запісваюць новыя альбомы для нашай радасці! “ – кажа слухачка.
Адзін са слухачоў выказаў больш рэалістычнае пажаданне: “Я хачу, каб яны зараблялі добра! Добрыя музыкі мусяць добра зарабляць. Тады і творчасці будзе мора!”

“Я  хачу перадаць музыкам, каб яны не спыняліся на класічным джазе, а эксперыментавалі! Бо джаз – гэта музыка смелых эксперыментаў.” – дадае іншы слухач.

“Я жадаю ім шыкоўных сола, імправізацый новых, нечаканых мелодый”? — сціпла заўважае дзяўчына, якую мы сустрэлі каля бара.

Сярод публікі мы нечакана спаткалі чалавека, які ведае музыкаў Apple Tea са школьных гадоў! Вядома, мы не маглі прайсці міма!

“Спадзяюся  вы мяне пачуеце, Ігар, Саня, Міша, Ігар, Косцік! Я ведаю вас са школы і жадаю вам не спыняцца. 15 год гэта толькі пачатак. Я хачу, каб вы яшчэ столькі ж радавалі ўсіх сваёй музыкай!”

Рэдакцыя Еўрарадыё таксама віншуе музыкаў Apple Tea і абяцае, што не прапусціць ні  адзін ваш канцэрт!

Фота: Юра Маціюн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі