“Апошні рубеж” Iron Maiden стаў першым

Новы альбом ветэранаў хэві-метала гурта Iron Maiden аказаўся больш паспяховым, чым можна было сабе ўявіць. Пласцінка пад назвай "The Final Frontier" у першы ж тыдзень пасля выпуску ўзначаліла хіт-парады ў 22 краінах свету.

Так, напрыклад, у брытанскім рэйтынгу Iron Maiden скінулі з вяршынь чартаў альбом "Recovery" Эмінэма. А вось у ЗША лонгплэй дасягнуў толькі трэцяй пазіцыі - але і гэта стала лепшым дасягненнем гурта на амерыканскім рынку.

Адзначым, што выпушчаны 16 жніўня "The Final Frontier" стаў пятнаццатым студыйным рэлізам Iron Maiden, і першым з 1983-га году альбомам гурта, які заваяваў верхнюю пазіцыю хіт-параду (апошні раз падобнае атрымалася ў пласцінкі "The Number of the Beast").

Раней, тлумачачы назву дыска ("Апошняя мяжа") музыкі намякалі, што гэты альбом можа стаць апошнім у гісторыі гурта, аднак пазней перадумалі, і заявілі, што не збіраюцца завязваць са студыйнай і канцэртнай дзейнасцю. Магчыма, на такое рашэнне паўплываў поспех пласцінкі.

Фота: muzpuls.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі