Апазіцыя мае найменшы індэкс даверу ў беларусаў?

Беларуская апазіцыя мае найменшы індэкс даверу, а царква з войскам — найбольшы. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты сацыялагічнага цэнтра "Зеркало-Инфо". У ліпені сацыёлагі апыталі каля 1712 жыхароў Беларусі ў веку 18 гадоў і старэйшых. Індэкс даверу вылічаецца шляхам розніцы паміж станоўчымі і адмоўнымі ацэнкамі, удакладняе "Беларускі партызан".

Царква мае найбольшы індэкс даверу — 24. За ёй ідуць войска (14), ААН (8), АБСЕ (3). Усе астатнія структуры маюць мінусавы індэкс даверу. У недзяржаўных СМІ гэты паказчык найменшы — мінус 8, ва ўрада і судоў — па мінус 9, у міліцыі — мінус 12. Дзяржаўныя СМІ (тэлебачанне, радыё, прэса) па даверы атрымалі мінус 13, Нацыянальны сход — мінус 19, мясцовыя органы ўлады — мінус 22, традыцыйныя прафсаюзы — мінус 26. Замыкае табліцу апазіцыя з найменшым паказчыкам — мінус 28.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі