“Антысвастыку” дазволілі ў Нямеччыне

Суд у Нямеччыне сваім рашэннем дазволіў продаж так званай “антысвастыкі”.

Яе рэалізацыя з’яўляецца законнай, нават калі ўтрымлівае забаронены сімвал – нацысцкую свастыку.


Гэта было досыць гучнае разбіральніцтва. І сваім рашэннем канстытуцыйны суд, які знаходзіцца ў горадзе Карлсруэ, задаволіў пазоў немца, аштрафаванага ў мінулым годзе на 3,5 тысячы еўра.


Такі штраф ён атрымаў за тое, што прадаваў футболкі і значкі з антынацысцкай сімволікай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі