Ангела Меркель не паедзе на Алімпіяду
Ні канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, ні шэф нямецкай дыпламатыі Франк-Вальтэр Штайнмаер не планавалі браць удзел у адкрыцці алімпіяды ў Пекіне, -- заявіў у Славеніі сам Штайнмаер. "Ані міністр спорту, ані я, ані, наколькі мне вядома, спадарыня канцлер не збіраліся ехаць на адкрыццё алімпіяды” - заявіў Штайнмаер у Брдо каля Любляны, дзе пачалося двухдзённае штогадовае нефармальнае спатканьне міністраў замежных справаў краінаў Эўрасаюзу.
У суботу еўраміністры абмяркуюць сітуацыю ў Тыбеце і магчымы байкот цырымоніі адкрыцця алімпіяды ў Пекіне у сувязі з кітайскімі рэпрэсіямі ў Тыбеце.
Да гэтага часу толькі два еўрапейскія лідэры: прэм’ер Польшчы Дональд Туск і прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявілі пра байкот адкрыцьця алімпіяды. У адказ на гэтыя дэкларацыі Кітай перасцярог Еўрасаюз “ад умяшання ва ўнутраную сітуацыю ў Тыбеце”.
“Закалоты і акты гвалту ў Тыбеце - унутраная справа Кітаю”, -- заявіў прэс-сакратар кітайскага МЗС Кін Ганг.
"PAP"