Анджэліна Джолі стане каралевай лесапільні

Рэжысёр Дарэн Аранофскі і Анджэліна Джалі вядуць перамовы пра сумесную працу над карцінай "Сірэна", у аснове якой будзе раман пісьменніка Рона Рэша (Ron Rash), які выйшаў у 2008 годзе.  Пра гэта паведамляе выданне The Hollywood Reporter. Дзеянне фільма павінна адбывацца ў канцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Сюжэт будуецца вакол гераіні з імем Сірэна, якая прыязджае са сваім новым мужам у Паўночную Караліну, каб заснаваць лесаапрацоўчую імперыю.

Сірэна не толькі лёгка прыстасоўваецца да суровых умоваў жыцця ў глухіх лясах, але і прымушае свайго мужа здзяйсняць супрацьпраўныя ўчынкі. Калі ж яна пазнае, што не можа мець дзяцей, то спрабуе забіць сына свайго мужа ад іншай жанчыны.

Калі пачнуцца здымкі фільма, пакуль не ўдакладняецца. Дарэн Аранофскі заняты пошукамі крыніц фінансавання для праекта.

Нагадаем, раней паведамлялася, што пасля завяршэння працы над карцінай "Турыст", Джалі будзе здымацца ў фантастычнай драме Альфонса Куарона. Аднак пазней стала вядома, што актрыса адмовілася ад гэтага праекта.

Фота: dietrichthrall.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі