Андрэя Мезіна прааперавалі ў Барселоне
Галкіпера ХК "Дынама" (Мінск) Андрэя Мезіна 25 кастрычніка прааперавалі ў барселонскім цэнтры спартовай медыцыны, паведамляе БелаПАН.
Аперацыя на калене прайшла паспяхова. Мезін пачуваецца добра. 26 кастрычніка хакеіста плануюць выпісаць з лякарні, а 27 кастрычніка ён транзітам праз Рыгу прыляціць у Мінск.
Цэнтр належыць клубу "Барселона". Раней у гэтай клініцы былі паспяхова праапераваныя гандбалісты сталічнага "Дынама" Максім Бабічаў і Дзмітры Нікуленкаў.