Андрэя Арамнава пакаралі штрафам — каля 1800 долараў
Штрафам пакараў алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава Барысаўскі міжгарнізонны вайсковы суд. Ён мусіць заплаціць каля 1800 долараў. Нагадаем, спартсмена паўторна затрымлівалі за рулём аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Паколькі Арамнаў з’яўляецца ваеннаслужачым унутраных войскаў, яго крымінальную справу разглядаў вайсковы суд.
Падчас судовага працэсу спартсмен цалкам прызнаў сваю віну і заявіў, што шкадуе пра здзейсненае. Таксама алімпійскі чэмпіён паабяцаў, што больш ніколі нічога падобнага не зробіць.
Падчас судовага працэсу спартсмен цалкам прызнаў сваю віну і заявіў, што шкадуе пра здзейсненае. Таксама алімпійскі чэмпіён паабяцаў, што больш ніколі нічога падобнага не зробіць.