Андрэй Курэйчык прэзентаваў у Маскве “беларускі” трылер

Новую працу – трылер “Юленька. Смяротныя ўрокі” – прадставіў у Маскве беларускі драматург Андрэй Курэйчык. Расійскаму гледачу ён вядомы як сцэнарыст па фільме “Любовь-Морковь”.
У Беларусь карціна прыедзе толькі ў сярэдзіне сакавіка. У цэнтры сюжэту – супрацьстаянне маладога настаўніка і яго вучаніцы. 12-гадовая Юленька павольна, але дакладна ператварае жыццё педагога ў пекла, паведамляе сайт “Время Союза”.

Як распавёў сам Курэйчык, ідэя напісаць гэты сцэнар родам з яго дзяцінства, і шматлікія персанажы ў гісторыі маюць свае рэальныя прататыпы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі