Андрэй Кунец выдаў альбом "Новы дзень"

Андрэй Кунец – срэбны прызёр дзіцячага Еўрабачання-2006 выдаў свой сольны альбом пад назвай “Новы дзень”. Паводле Андрэя, альбом прызначаны для дзяцей яго ўзросту, якія любяць сваю краіну, вучацца ў школе, пакутуюць ад першага кахання. На прэзентацыю “Новага дню” хлопец запрасіў не толькі калег па музычнаму цэху, але і сваіх аднакласнікаў і настаўнікаў, каб тыя не лічылі яго прагульшчыкам, а ведалі, што ён займаецца справай.

У хуткім часе Андрэя Кунца чакае ломка голасу, таму альбом “Новы дзень” можна лічыць завяршаючым этапам яго дзіцячай творчасці. Які шлях абярэ малады спявак далей – невядома.

Паводле www.ng.by

Фота: kidsmusic.net.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі