Андрэй Касціцын прыступіў да трэніровак

Форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын прыступіў да трэніровак упершыню пасля аперацыі на калене. Мяркуецца, што беларус выйдзе на лёд пасля Алімпіяды, аднак дакладныя тэрміны не паведамляюцца, інфармуе "Прессбол".