Андрэй Касціцын пабіў беларускі рэкорд у НХЛ
Сёння ўначы Андрэй Касціцын пабіў беларускі рэкорд выніковасці ў НХЛ, усталяваны яшчэ ў 1998 годзе Уладзімірам Цыплаковым. Тады форвард “Лос-Анджэлес Кінгс” набраў 52 пункты (18 шайб + 34 галявыя перадачы). На рахунку Андрэя цяпер ужо 53 пункты (26+27), паведамляе “Наша ніва”.
“Манрэаль” братоў Касціцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага сёння ў гасцях разграміў “Атаву Сенатарс” — 3:0. Апошні гол у гэтым матчы запісаў на сябе Андрэй Касціцын і быў прызнаны трэцяй зоркай матчу.
Нагадаем, Сяргей Касьціцын сёлета набраў 27 пунктаў (9+18), а Міхаіл Грабоўскі 9 (3+6). “Манрэалю” застаецца правесьці ў рэгулярным першынстве яшчэ два матчы, пасля чаго пачнецца плэй-оф.
У той жа час каманда Руслана Салея “Каларада Эвеланш” пасля гасцявой перамогі над “Ванкуверам” забяспечыла сабе выхад у плэй-оф. На рахунку беларускага абаронцы сёлета 30 пунктаў (6 шайб + 24 перадачы).