Амбасадар Чэхіі: Беларусь будзе ў Еўрасаюзе

Беларусь будзе ў Еўрасаюзе. Такую ўпэўненасць выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Чэхіі ў нашай краіне Іржы Карас.
У прыватнасці ён адзначыў: “Некаторыя беларускія палітыкі кажуць, што мы — беларусы, а вы — еўрапейцы. Я лічу, што гэта не так. Што ўсе мы тут — еўрапейцы, і вы належыце да Еўропы гэтаксама, як і Чэхія”.

Амбасадар Карас перакананы, што “надыдзе час, калі беларусам не патрэбна будзе плаціць за шэнгенскія візы. І гэта адбудзецца тады, калі Беларусь увойдзе ў Еўрасаюз”, перадае “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі