Аляксей Учыцель прэзентуе фільм у Таронта

Новы фільм Аляксея Учыцеля "Край" уключаны ў праграму міжнароднага кінафестывалю ў Таронта, які будзе праходзіць з 9 па 19 верасня.  У межах форуму адбудзецца сусветная прэм'ера карціны. У Беларусі стужка выйдзе ў пракат 23 верасня.

Падзеі фільма "Край" разгортваюцца ў 1945 годзе на тайговай чыгуначнай станцыі. Галоўны герой стужкі - машыніст і франтавік Ігнат. Яго выканаў Уладзімір Машкоў. У фільме Учыцеля таксама занятыя Аньёрка Штрэхель, Юлія Перасільд, Сяргей Гармаш, Вячаслаў Крыкуноў, Аляксандр Башыраў, Аляксей Гарбуноў і Яўген Ткачук.

Адзначым, што сёлета ў праграму кінафестывалю ў Таронта ўвайшлі яшчэ дзве расійскія стужкі: "Як я правёў гэтым летам" Аляксея Папагрэбскага і "Аўсянкі" Аляксея Фядорчанка.

Фестываль у Таронта праходзіць з 1976 года. У межах мерапрыемства не праводзіцца конкурсаў фільмаў, таму галоўнай узнагародай з'яўляецца прыз глядацкіх сімпатый.

Фота: spletnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі