Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Дзе цела Навальнага?

Дзе цела Навальнага? / ria.ru

Прыхільнікі Навальнага лічаць, што цела хаваюць, каб "замясці сляды"
Ціханоўская выступіла ў Мюнхене

Ціханоўская выступіла ў Мюнхене / t.me/tsikhanouskaya/

"У нас тысячы палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў цяжкім стане"
Затрыманне ў Пскове

 

Затрыманне ў Пскове

  / severreal.org

Аляксей Навальны падчас суду

Аляксей Навальны падчас суду / Прэс-служба Масгарсуда

"Мы патрабуем, каб цела Аляксея Навальнага было выдадзена яго сям'і неадкладна".
Юлія Навальная падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 16 лютага 2024 года ў Мюнхене

Юлія Навальная падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 16 лютага 2024 года ў Мюнхене / @tsikhanouskaya

Амерыканскі філосаф і палітолаг лічыць Юлію вельмі валявой жанчынай, якая можа прыняць эстафету.
Аляксей Навальны ў маскоўскім гарсудзе

Аляксей Навальны ў маскоўскім гарсудзе / Ulysmedia

Ён мяркуе, што смерць галоўнага ворага Пуціна стала нечаканасцю для кіраўніцтва калоніі.
Удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага ў Расіі нярэдка разганялі ці нават затрымлівалі

Удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага ў Расіі нярэдка разганялі ці нават затрымлівалі / AP / Scanpix / LETA

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і вярхоўны прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выпусцілі сумесную заяву.
Святлана Ціханоўская і Юлія Навальная

Святлана Ціханоўская і Юлія Навальная / t.me/tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета выказала шчырыя спачуванні з нагоды смерці ў калоніі Аляксея Навальнага.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / facebook.com/kommersant.ru/

"Дэмакратычны свет павінен прадэманстраваць адвагу. Адказ на зверствы павінен быць рашучым", — сказала яна.