Аляксандр Рыбак стаў БРСМ-аўцам №1 (ФОТА)

28 траўня, позна вечарам у Беларусь прыляцеў пераможца сёлетняга “Еўрабачання” Аляксандр Рыбак. Запрасіў спевака тэлеканал АНТ для таго, каб ён паўдзельнічаў у адборы вакалістаў для прэзідэнцкага аркестру і ў некалькіх перадачах.
Прадстаўнікі тэлеканала сустрэлі артыста не з традыцыйнымі хлебам-соллю, а з дзіўным утварэннем карычневага колеру, якое, як пазней высветлілася, было гіганцкім пірожным “картошка”.

БРСМ-аўцы ж падаравалі маладому спеваку футболку з вялікім надпісам: Alexander Rybak BRSM №1 і невялічкімі нарвежскімі сцяжкамі на рукавах.

Як паведамляе сайт "МЫ", канал АНТ запрасіў Рыбака ў Беларусь для сваіх мэтаў і таму з самалёта ахоўнікі павялі яго адразу ў аўтобус і не дазволілі раздаць аўтографы простым прыхільніцам.

Але ў Аляксандра ўсё ж атрымалася на некалькі хвілін выглянуць і сказаць усім дзякуй.




Фота: МЫ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі