Аляксандр Рыбак прыедзе на "Славянскі базар"

Аляксандр Рыбак можа прыехаць у Беларусь ужо 10 ліпеня, каб выступіць на сёлетнім Славянскім Базары. Аляксандр Рыбак можа прыехаць у Беларусь ужо 10 ліпеня, каб выступіць на сёлетнім "Славянскім Базары".
Аляксандр Рыбак можа прыехаць у Беларусь ужо 10 ліпеня, каб выступіць на сёлетнім "Славянскім Базары".

Сайт фестывалю паведамляе, што пераможца "Еўрабачання-2009" выступіць на цырымоніі адкрыцця "Славянскага базара".

Як паведаміла Еўрарадыё менеджэр спевака Катрына, зараз актыўна вядуцца перамовы з беларускім бокам:

Катрына: “Мы як раз зараз гэта абмяркоўваем. У Аляксандра вельмі заняты графік. Мы вельмі стараемся знайсці час, каб прыехаць у Беларусь, але пакуль дакладна нічога не вядома”.

Візіт спевака на Радзіму хутчэй за ўсё працягнецца толькі 1 дзень з-за вялікай колькасці выступаў у розных краінах. А вось сольны тур Аляксандра Рыбака пачнецца толькі восенню, хутчэй за ўсё ў кастрычніку. Ці зазірне беларус з нарвежскім пашпартам на Радзіму з цэлым канцэртам, пакуль сказаць цяжка.

Фота: epochtimes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі