Аляксандр Мілінкевіч стаў лаўрэатам Прэміі Свабоды

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч стаў лаўрэатам Прэміі Свабоды. Яе заснаваў Ліберальны інтэрнацыянал – міжнародная федэрацыя ліберальных партый свету. Прэмія штогод уручаецца тым асобам, якія ўнеслі вялікі ўнёсак у справу абароны правоў чалавека і палітычных свабодаў.

Раней яе лаўрэатамі станавіліся Вацлаў Гавел, Рыгор Яўлінскі і Беназір Бхудта. Уручэнне прэстыжнай прэміі Мілінкевічу адбудзецца ў лістападзе.

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі