Аляксандр Лукашэнка ў красавіку наведае Турцыю

Аляксандр Лукашэнка ў красавіку наведае Турцыю

Аляксандр Лукашэнка ў красавіку наведае з афіцыйным візітам Турцыю. Пра гэта стала вядома 18 сакавіка па выніках яго сустрэчы з паслом Турцыі Кезбан Нілванай Дарамай.

"У нас афіцыйны візіт на вышэйшым узроўні ў Турцыю і сустрэча з вашым прэзідэнтам [Рэджэпам Таіпам Эрдаганам]", — цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага кіраўніка. Першым крокам да падрыхтоўкі візіту Аляксандр Лукашэнка назваў сустрэчу з паслом. Таксама ў бліжэйшы час збярэцца беларуска-турэцкая міжурадавая камісія.

Падчас сустрэчы з Кезбан Нілванай Дарамай Лукашэнка збіраўся абмеркаваць праблемныя пытанні ў беларуска-турэцкіх дачыненнях. Праўда, сама пасол адзначыла, што не бачыць "праблем у дачыненнях паміж нашымі краінамі" і лічыць гэта "нагодай для гонару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі