Аляксандр Лукашэнка: У краіне крызісу няма

"Цяперашні сусветны фінансавы крызіс у некаторай ступені можа быць карысным", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з новапрызначанымі кіраўнікамі шэрагу прамысловых прадпрыемстваў 31 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, А.Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Сяргея Сасноўскага генеральным дырэктарам прадпрыемства "Гомельтранснафта "Дружба", Сяргея Пузевіча — генеральным дырэктарам ААТ "Магілёўхімвалакно", Сцяпана Тураўца — генеральным дырэктарам РУП "Граніт", Генадзя Нягоцьку — дырэктарам "Паліграфкамбіната імя Я.Коласа". Паводле А.Лукашэнкі, крызіс "карысны толькі моцным".
"Гэта праверка, экзамен для эканомікі, улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў. Калі кіраўнікі чагосьці вартыя, яны павінны вытрымаць гэты крызіс, — заявіў прэзідэнт. — Я папярэдзіў членаў урада: у краіне няма крызісу, і ні пра які крызіс гаворка ісці не будзе. У эканоміцы важны псіхалагічны фактар, і ніхто не зможа заспакоіць сябе тым, што, маўляў, цяжка, крызіс, значыць, можна знізіць вытворчыя паказчыкі і не плаціць зарплату людзям. Гэта не прымаецца". Прадпрыемствы, паводле слоў А.Лукашэнкі, павінны не чакаць дапамогі ад дзяржавы, а разлічваць на сябе.
Паводле Лукашэнкі, на працягу месяца ўрад будзе "ўваходзіць у курс справы таго ці іншага прадпрыемства", аднак з 1 снежня прадпрыемствы павінны пачаць вяртанне дапамогі.

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі