Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свайго бацьку

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свайго бацьку

Аляксандр Лукашэнка хіба што першы раз публічна выказаўся пра свайго бацьку. Як вядома, беларускі кіраўнік, народжаны ў 1954 годзе, рос без бацькі.

У інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону ён прызнаўся: "Мне здаецца, адзін раз я бачыў свайго бацьку. Ён прыйшоў да нас. Мы з мамай жылі ў вёсцы. /.../ Адзінае, што засталося ў памяці — вельмі высокі, падцягнуты чалавек".

Беларускі кіраўнік заявіў, што яго маці не хацела, каб ён нешта ўспамінаў і гаварыў пра бацьку. Па словах Лукашэнкі, маці падкрэслівала, што ён толькі яе сын. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі