Аляксандр Лукашэнка і ў Афрыцы знайшоў Лядовы палац

Аляксандр Лукашэнка і ў Афрыцы знайшоў Лядовы палац

Падчас візіту ў Егіпет Аляксандр Лукашэнка наведаў новую адміністрацыйную сталіцу краіны. 

Там беларускі кіраўнік завітаў на будаўніцтва Лядовага палаца, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага". 

"Лукашэнка падзяліўся досведам будаўніцтва падобных спартовых цэнтраў у Беларусі", — гаворацца ў Telegram-канале. У Беларусі пабудавана больш за 30 лядовых арэнаў. 

"Егіпет знаходзіцца ў такой зоне, дзе хакей на лёдзе можна развіваць, гаварыў беларускі кіраўнік. — Мы калісьці ў Эміратах стваралі першую пляцоўку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі