Аляксандр Глеб: У італьянскі "Інтэр" я не пераходжу

Вядомы беларускі футбаліст, паўабаронца лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб заявіў, што не збіраецца пераходзіць у італьянскі "Інтэр".  Нагадаем, італьянская прэса і шэраг брытанскіх выданняў паведамілі, што "Інтэр" мае сёр'ёзныя планы наконт беларуса і гатовы ўжо летам зрабіць яму прапанову. За Глеба італьянцы, нібыта, гатовыя заплаціць 20 мільёнаў еўра.

"Я толькі магу сказаць, што гэта ўсё выдумка", - сказаў Глеб у інтэрв'ю Sky Sports.

Нагадаем, раней капітану нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ўжо даводзілася абвяргаць інфармацыю пра яго магчымы сыход у іспанскую "Барселону".

premiership.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі