Алесь Камоцкі ў дзень трох дзявятак прэзентуе альбом “9”

9 верасня ў малой залі КЗ "Мінск" адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву "9". У гэты ж дзень альбом павінны з'явіцца ў музычных крамах.
"9" –  першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі.



"Ідэя гэтага альбома нарадзілася досыць выпадкова, – прызнаецца Алесь. – Наталля Чаткова прапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны – нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп дарэчы таксама атрымаўся выдатны – ён таксама ёсць на дыску".

9 верасня ў малой залі КЗ Мінск  – Алесь Камоцкі з прэзентацыяй новага альбома "9" і лепшымі песнямі.

Квіткі: 15-35 тысяч рублёў. Даведка: (017) 328 66 38, (029) 626 90 92. Пачатак у 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі