Алекс Тэрнэр выдае сольнік-саўндтрэк

Яго выхад запланаваны на сярэдзіну сакавіка.
 
Насамрэч, сольнік - усяго толькі аформлены ў якасці асобнага альбома саўндтрэк да фільма “Субмарына”, - камедыйнай драмы пра 15-гадовага юнака. Фільм упершыню быў прадэманстраваны восенню 2010 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. У брытанскі пракат стужка выходзіць толькі 18 сакавіка. Песні, напісаныя Тэрнэрам, выйдуць асобнай пласцінкай на чатыры дні раней.
 
Arctic Monkeys таксама пішуць свой новы альбом. Працэсам кіруе Джэймс Форд - удзельнік электроннага дуэта Simian Mobile Disco. Ён жа, дарэчы, прадзюсаваў і сольны альбом Тэрнэра. Даты рэлізу пакуль не паведамляюцца.

Фота: www.sugarscape.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі