Алек Болдуін пакідае кінематограф

Галівудскі акцёр Алек Болдуін лічыць сваю кар'еру ў кіно няўдалай і падумвае пра іншыя справы, такую заяву акцёр зрабіў у інтэрв'ю выданню "Men's Journal". "Якая асноўная мэта для акцёра? Дамагчыся, каб яго ігра стала ключавым элементам карціны, у якой ён здымаецца, а сам фільм быў прызнаны і крытыкамі, і гледачамі. У мяне падобнага ніколі не атрымоўвалася", - прызнаўся Болдуін.

Поспех фільма "Паляванне на "Чырвоны кастрычнік", у якім ён здымаўся ў 1990 годзе, акцёр тлумачыць толькі тым, што ў яго аснове была вельмі папулярная ў тыя часы кніга Тома Клэнсі.

"З тых часоў мае фільмы не сталі адкрыццём. Таму я больш не зацікаўлены ў акцёрскай кар'еры", - падкрэсліў ён. Болдуін не ўдакладніў, чым плануе заняцца пасля завяршэння сваёй кар'еры ў Галівудзе.

Нагадаем, што на цырымоніі ўручэння прэмій "Эмі", якая адбылася напрыканцы кастрычніка, Алек Болдуін атрымаў узнагароду як лепшы камедыйны акцёр, а серыял "30 Rock", у якім ён сыграў адну з галоўных ролей, быў прызнаны лепшым камедыйным серыялам.

Таксама адзначым, што 7-га сакавіка 2010 года Болдуін разам са Стывам Марцінам правядзе ўрачыстую цырымонію ўручэння прэмій амерыканскай кінаакадэміі “Оскар”.

Фота: www2.spletnik.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі