Алег Скрыпка вучыць моладзь песням УПА

Саліст гурта “Воплі Відаплясава” Алег Скрыпка вырашыў апублікаваць гістарычныя казацкія песні, песні сечавых стралкоў і Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Спявак аформіў іх у складанку “Украінская гераічная песня”. Першы канцэрт-прэзентацыю новага дыска Скрыпка адыграў у Кіеўскім вайсковым ліцэі імя Яна Богуна. З гэтай нагоды лідэр ВВ падарыў навучальнай установе новую кружэлку і выказаў спадзяванні, што дзякуючы гэтым песням будзе захоўвацца радавая сувязь пакаленняў.

Скрыпка адзначыў, што не мае розніцы, дзе будуць спявацца гэтыя песні — "у войску ці ў інтэрнаце. Галоўнае, што яны вельмі прыемныя і простыя для выканання. І гэтым песням проста неабходна вярнуць народнасць".

Фота: www.gazeta.lviv.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі