Альбом The Kinks экранізуюць

У Вялікабрытаніі збіраюцца экранізаваць класічны альбом The Kinks “Schoolboys In Disgrace” (1976).
Прадзюсаваннем праекта будзе займацца сам франтмэн The Kinks Рэй Дэвіс (Ray Davies). У будучага мюзікла ўжо ёсць сцэнар, які напісаў вядомы комік Бобкэт Голдсвэйт (Bobcat Goldthwait). Ён жа выступіць і ў ролі рэжысёра фільма.

"Гісторыю “Schoolboys In Disgrace” можна аднесці да кожнага дзіцяці, які адчуваў несправядлівасць. І ўсё гэта будзе расказана пад адны з самых крутых рок-песень, якія вы калі-небудзь чулі, - кажа Голдсвэйт. - Гэта гісторыя супер-нягодніка і ў той жа час - рэалістычны мюзікл пра школу, які спадабаецца ўсім дзецям, якім не падабаюцца салодкія і хлуслівыя школьныя гісторыі”.

Здымкі карціны будуць праходзіць у Вялікабрытаніі. Для экранізацыі песні альбома перазапішуць акцёры, задзейнічаныя ў мюзікле.

Фота: theinvisibleagent.files.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі