Алану Гебрэмарыям перавялі на "Валадарку"

Алану Гебрэмарыям перавялі на "Валадарку"

Алану Гебрэмарыям перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў Твітары незарэгістраванае Задзіночанне беларускіх студэнтаў. Раней дзяўчына знаходзілася ў СІЗА КДБ.

Алану Гебрэмарыям, якая з'яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў, затрымалі 12 лістапада. Яна праходзіць падазраванай па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" (ч. 1 арт. 342 КК). Мерай стрымання ёй абраны арышт на два месяцы.

Праваабаронцы прызналі Гебрэмарыям і яшчэ чатырох затрыманых актывістаў ЗБС палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі