"Ах...ны" альбом Green Day ужо ў Сеціве!

NME выклаў для струмянёвага праслухоўвання новы канцэртны альбом Green Day - той самы, з не надта прыстойнай назвай “Awesome As Fuck”. Сам альбом афіцыйна выйдзе 21 сакавіка, так што сёння ў наведвальнікаў NME ёсць выдатная магчымасць першымі пазнаёміцца з музыкай дыска.

Пласцінка ўключае 17 трэкаў, запісаных на 16 розных канцэртах падчас тура каманды ў 2009-2010 гадах. Сярод запісаў - песні “Holden Caulfield” з альбома 1992 года “Kerplunk” і “Going to Pasalacqua” з дэбютнай вінілавай пласцінкі гурта “39/Smooth”, якія рэдка выконваюцца на канцэртах.

Фота: www.dvarulona.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі