Аголеныя беларускія паэты выступілі публічна

У Мінску адбылася прэм’ера  супольнага арт-праекта “КАНЕЦ СЛОВАЎ”, які ўжо больш вядомы як каляндар аголеных беларускіх літаратараў Перад прэзентацыяй календара “аголеных паэтаў” было шмат разважанняў на тэму, ці гэта разумна падаваць літаратуру пад юшкай эратызму і ню, на што куратары праекту адказвалі ўпэўнена: Беларуская літаратура нарэшце мусіць трансляраваць сябе па-за літаратурнымі сродкамі. Тым больш, што паэты нашыя даволі сабе прыгожыя мужчыны.

Як і абяцала папярэдняя рэкляма, на прэзентацыя адбыўся аукцыён цікавых і звязаных з літаратурай рэчаў.

Людзі крыўдавалі, маўляў, “крызіс !”,  і рэчы куплялі неахвотна. Але, напрыклад, акуляры а кніга Акудовіча пайшлі хутка і апынуліся ў руках фанаткі жывой гісторыі за 10$.

Нажаль, ня кожны літаратар змог прыйсьці на прэзентацыю агульнага “дзецішча”, але кожны з паэтаў меў падтрымку ў выглядзе асобнай сымбалічнай ахоўніцы –дзяўчыны.  Кожнай з дзевак выдалі па паэту, якога трэба было прадставіць крэатыўна і паэтычна вартасна.

Журы ацэньвала кожную дзяўчынку з боку літаратурнага і сэксуальнага.



Нажаль, літаратурны дзявочы слэм больш прыцягнуў да сабе ўвагу з нагоды эратызму і незвычайнасьці, чым непасрэдна паэтычным словам.










Народ гудзеў і спыняўся выключна на правакацыйных момантах чытанняў...



… і на слэме, сапраўды вартым увагі. Ліза Міхальчук так крута прэзентавала верш Лявона Вольскага, што самыя высокій адзнакі дасталіся гэтай парачке.

Сярод музыкі, канцэрту Такінданга (дарэчы, аднаго з герояў календара) і гоману прыхільнікаў беларускіх аголеных паэтаў, нескладана было заўважыць, што нашым людзям радасна ад таго, што у горадзе раз-пораз узнікаюць такія шалёныя праекты.


Так, напрыклад, выключна тут, на прэзентацыі календара, спраўдзілася магчымасьць набыць вялізны фотаздымак Артура Клінава, які не ўвайшоў у праект, але увайшоў у рукі Ігара Логвінава за няшчасныя 160 тысяч беларускіх рублёў! Дзе яшчэ можна так гульнуць?

Укладальнікі праекту, Марыя Мартысевіч, Даша Сітнікава і Макс Жбанкоў, кажуць, што менавіта “гульні” не хапае сучаснай беларускай літаратуры, што ўсё ўжо надта сур’ёзна".


Таму кантрастныя спалучэнні мужчынскіх вершаў у жаночым выкананні, сур’ёзная нагода і жартоўныя музычныя імправізацыі – гэта менавіта тое аздабленне, якое, на погляд арганізатараў, мусіць суправаджаць сучасных белаурскіх паэтаў, каб іх публічная аголенасць успрымалася гарманічна і не шакавала кансэрватараў.
- - - - - - -
Укладальнікі  праекту: Даша Сітнікава і Макс Жбанкоў.
Ідэя праекту: Марыйка Мартысевіч.
Інтэрвьюэры:  Даша Сітнікава, Марыйка Мартысевіч ,Макс Жбанкоў.
Фота: Андрэй Шчукін і Дхяніс Нядзельскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі