Афрыканскія лідэры адмовіліся падпісваць дамовы з Еўрасаюзам

Большасць лідэраў афрыканскіх краінаў адмовіліся заключыць з Еўрасаюзам Дамовы аб эканаміным партнёрстве. Яны маюць намер пачаць перамовы пра іншы дакумент, які б замяніў папярэдні.  Пра гэта сёння ў Лісабоне, дзе праходзіць саміт лідэраў еўрапейскіх і афрыканскіх дзяржаваў, заявіў прэзідэнт Сенегала Абдулай Вад.

Пакт пра стратэгічнае партнёрства ЕС і Афрыкі мусіў вызначыць агульныя палітычныя мэты ў такіх галінах, як бяспека, развіццё і метады дзяржаўнага кіравання.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі