Аэрадром у Энгельсе ў Расіі зноў мог быць атакаваны

Сляды працы супрацьпаветранай абароны / t.me/bazabazon
Сляды працы супрацьпаветранай абароны / t.me/bazabazon

Аэрадром у Энгельсе ў Саратаўскай вобласці Расіі зноў мог быць атакаваны. Мясцовыя жыхары пішуць у сацсетках, што чулі ў яго раёне выбухі. Там працавала супрацьпаветраная абарона, якая, верагодна, спрабавала збіць беспілотнік. Пазней афіцыйна было заяўлена пра ліквідацыю "неапазнанага аб'екта".

Згаданы аэрадром стратэгічнай авіяцыі РФ быў атакаваны беспілотнікамі ўжо двойчы. Першы раз — 5 снежня, калі загінулі тры вайскоўцы, другі раз — 26 снежня, калі загінулі тры афіцэры. Пасля апошняга выпадку самалёты перадыслакавалі на Далёкі Усход Расіі.

Беспілотнікі збівалі і ў Бранскай вобласці Расіі. Адзін з іх пашкодзіў устаноўку С-300.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі