Адноўлены экспарт збожжа з партоў Украіны

Украінскае збожжа / УНІАН
Украінскае збожжа / УНІАН

Адноўлены экспарт збожжа з партоў Украіны. Мінабароны РФ заявіла, што аднаўляе ўдзел у пагадненні, які прыпыняла пасля атакі баявых дронаў на караблі ў Севастопалі. Расійскі бок сцвярджае, што былі атрыманыя "пісьмовыя гарантыі ад Украіны" аб невыкарыстанні збожжавага калідора для вядзення баявых дзеянняў супраць РФ. У Маскве адзначаюць ролю ААН і Турцыі.

Аднаўленне вывазу збожжа з партоў Украіны ў сераду анансаваў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён збіраецца абмеркаваць сітуацыю з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа было падпісанае ў ліпені 2022-га пры пасярэдніцтве ААН і Турцыі. Яно разлічана да 19 лістапада і можа быць аўтаматычна працягнута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі