"Аднаўленне" Эмінема стане падзеяй года

Новы альбом Эмінема “Recovery” можа стаць галоўнай музычнай падзеяй года.  Цікавасць да гэтай працы з боку публікі апынулася такой высокай, што ўжо ў першы тыдзень з моманту выхаду лонгплэй узначаліў чарты ў дзесяці краінах свету і разышоўся больш чым мільённым накладам.

За мінулы тыдзень толькі ў Злучаных Штатах прадалі 740 тысяч дыскаў “Recovery”. У Вялікабрытаніі кружэлка абышла новую складанку Oasis “Time Flies” плюс рэлізы Black Eyed Peas і Example.

Апроч ЗША і Вялікабрытаніі “Recovery” таксама заняў першыя пазіцыі ў рэйтынгах Канады, Аўстраліі, Аўстрыі, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Швейцарыі.

Фота: askmen.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі