Адкрыўся першы гіпермаркет у абласным цэнтры Беларусі

У Магiлёве адкрыўся гiпермаркет "Гиппо". Гэта першы гiпермаркет, якi пабудаваны ў абласным цэнтры Беларусi.
Яго будаўнiцтва пачалося напрыканцы 2005 года. Будынак i аўтастаянка ўзведзены на перакрыжаваннi вулiц Маўчанскага i Габраўскай. Гандлёвая плошча магiлёўскага гiпермаркета — 5,5 тысячы квадратных метраў.

Асартымент тавараў, харчовых i прамысловых — больш за 45 тысяч. Іх цэны дырэкцыя акрэслiвае як прымальныя. У гiпермаркеце знайшлi працу каля трох соцень жыхароў Магілёва.

Звязда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі