Адкрылася вясновая сесія Палаты прадстаўнікоў

Парадак дня будзе дапаўняцца па меры падрыхтоўкі законапраектаў у парламенцкіх камісіях. Сёння дэпутаты разгледзяць 19 пытанняў, з іх амаль палова тычыцца ратыфікацыі міжнародных пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Таксама дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраекты "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", іншыя пытанні.

30 сакавіка на пасяджэнні Савета ніжняй палаты парламента спікер Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што дэпутаты павінны быць гатовы да "напружанай працы", паведамляе БелаПАН.