Аддзяленне банка ў Маскве знеслі разам з дакументамі кліентаў

Аддзяленне банка ў Маскве знеслі разам з дакументамі кліентаў

9 і 10 лютага ў Маскве адбыўся масавы знос пабудоваў, якія ўлады лічаць "самабудамі". Адной з ахвяраў гэтага зносу стаў гандлёвы цэнтр над паўночным уваходам станцыі метро "Паўднёвая". Як паведамляе сайт newsmsk.com, у гэтым цэнтры размяшчалася аддзяленне банка "ЮніКрэдыт", дзе нават не ведалі, што іх будуць зносіць. Таму пачаць ратаваць ацалелыя рэчы супрацоўнікі банка змаглі толькі на наступную раніцу.

Паведамляецца, што зранку работнікі банка ледзь паспелі вывезці дакументы, у тым ліку канфідэнцыйныя, якія ахоўваюцца законам аб банкаўскай таямніцы. Сайт "ЮніКрэдыта" паінфармаваў, што праца гэтага аддзялення прыпыненая "па тэхнічных прычынах".

Адвакат Рубен Маркар'ян паведаміў, што акрамя гэтага банка ад дзеянняў маскоўскіх уладаў пацярпелі яшчэ некалькі буйных арганізацый, якія мелі дакументы аб праве ўласнасці на памяшканні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі